Дзень роднай мовы

20.02.2024

21 лютага ва ўстанове адукацыі шырока адзначаецца Дзень роднай мовы.

Ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ёсць магчымасць прыняць удзел у акцыях, віктарынах, лінгвістычных гульнях “Шчодрыя словы роднай старонцы”, “Размаўляй са мной па-беларуску”, “Любімае слова на роднай мове”.

Паказаць свае веды ў валоданні роднай мовай усе жадаючыя змогуць 21 лютага, прыняўшы ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, арганізатарамі якога з’яўляюцца інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё.

Запрашаем адсвяткаваць Дзень роднай мовы весела і з карысцю!

поделиться в: