Падарожжа да суседзяў
14.01.202413 студзеня навучэнцы 8-х класаў сярэдняй школы № 3 г. Смаргоні адправіліся ў цікавае падарожжа па горадзе Ашмяны.
Пачалося падарожжа з наведвання Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча. Экскурсія ўключала наведванне 4 залаў, прысвечаных гісторыі і культуры Ашмяншчыны. Падчас экскурсіі навучэнцам прапанавалі паглядзець экспазіцыі музея: “Чыгуначныя ліхтары”, “Партызанская зямлянка”, “Газавая лаўка”, “Сядзіба”, “Лазня””Сялянская хата”. Так, выстава “Пад святлом старой лямпы” распавяла пра першыя гаспадарчыя рэчы, якімі карысталіся ў мінулым: лучынка, каромысла. Лучынкай карысталіся ў асноўным бедныя сяляне. А вось газай карысталася шляхта. Цікавы факт, што менавіта ў шляхецкай сям’і ўпершыню ўзнік абажур. Каб асвятляць жыллё, у побыце карысталіся керасінавай лямпай. Пасля наведвання музея вучні накіраваліся ў Гальшанскі замак. Знаёмства з гістарычнымі артэфактамі адбывалася падчас гульні-квэсту. Вучням даваліся заданні, якія трэба было выканаць: разгадаць рэбусы, адгадаць зашыфраванае пасланне Уладзіміра Караткевіча. |